Малая радзіма

Гляджу, дзе добры я,
дзе мая сям'я –
людзі поля роўнага,
лесу хвойнага.
Бывай, абдымай зямлю,
забывай турму
і не бойся ворага.
Няхай любоў змяняецца любоўю ізноў,
любоў змяняецца любоўю ізноў,
любоў яўляе казку сноў.
Ляжу там, дзе добры я,
дзе мая сям'я –
людзі поля роўнага,
лесу хвойнага.
Бывай, абдымай зямлю,
забывай турму
і не бойся ворага.
Няхай любоў змяняецца любоўю ізноў,
любоў змяняецца любоўю ізноў,
любоў яўляе казку сноў.