Крыжы Ўздоўж Шашы

Green Meadow - Крыжы Ўздоўж Шашы (Песня) 2022

З закінутага дрэва
птушкі рвуцца ў Вырай,
большасць прэч,
трымцяць па іх галіны,
гаротна сірацее
мая краіна
аздобленая спрэс
сузор'ямі надзей,
якія раптам
згаслі назаўжды...


На тле заходу развітацца,
падалей, і не вяртацца.


Крыжы ўздоўж шашы,
енк нежывых
скуголіць у гушчары...


Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...


Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...


Мой кнот цярпення палае
безнадзейна і млява,
які год не згасае,
і ці наўмысна я
выпрабоўваю лёс,
застаючыся тут,
пад ценем тых жа
змрочных хмар,
аддаўшы шыю на ланцуг,
займеўшы вечна сумны твар.


Малюю карціны
на зачыненым акне,
так бракуе аптымізму,
наш гадзіннік не праб'е,
я не пешчу ілюзій,
ванітуе проста грэх,
ты пачуеш гэту споведзь
неўзабаве па вясне...


Й нават на волі
(мы страцілі пах)
усё роўна ў палоне
(свірбіць ажно жах)
усечасных арэляў
(так халодна ўнутры)
з якіх не саскочыць,
не дапамагчы...


Не змерзнуць
б да смерці
ў чаканні адлігі...

АртистGreen Meadow
Дата выпуска4 Апрель 2022
ЯзыкБелорусский
Рейтинг0 (оценок: 0)

Релизы

Релиз
Green Meadow - Птушкі Ляцяць у Вырай (Мини-альбом) 2022Птушкі Ляцяць у Вырай
4 Апрель 2022
Слушать:
00

Добавить отзыв