Харон

tochka K - Харон (Песня) 2023

З-пад зямных нябёс
пахне ён да слёз
нечым даўнім, густым.


Надарваным рвом,
зграйным крумкачом
нам мігае спутнік Харон.


Як там сонейка?
Ярка ці ззяе днём?
Ці доўга заходзіць?
Ці хутка ўзыходзіць зноў?


Навальніцай бомб
ён кранае сон
невылечных хвароб.


Праз мяхі грахоў,
гарады дароў
прыбывае спутнік Харон.


Як там сонейка?
Колькі яму гадоў?
Ласкава холіць цяплом
ці паліць агідна агнём?


Паўсюль – вакол не маё.
Міма прайшоў
Узяў – пакінуў
Узяў – пакінуў
Узяў – пакінуў

Артистtochka K
Дата выпуска15 Декабрь 2023
ЯзыкБелорусский
Рейтинг0 (оценок: 0)

Релизы

Релиз
tochka K - 1ok (Альбом) 20231ok
15 Декабрь 2023
Слушать:
00

Добавить отзыв