Дэдлайн
                Адбылося і міне,
Адбылося і міне,
Трэба рухацца бадзёра.
Але дзе маторы для мяне,
Дзе маторы для мяне,
Дзе маторы?
Без магчымасці стаяць на нагах
Прызвычаіўся хадзіць " на рагах",
Злыя думкі ў галаве калыхаю -
Drei, zwеi, eins -
Аднойчы прыляціць бумеранг.
З выццём воўчым прыляціць бумеранг.
Бумерангам мяне шчыра павітае-
Оо! -
Дэдлайн.
Адбылося і міне,
Адбылося і міне,
Не бясконцы час хуёвы.
Але дзе палова ад мяне,
Дзе палова ад мяне,
Дзе палова?
Алё! Дзе палова?
Без магчымасці стаяць на нагах
Я раз'ехаўся амаль на шпагат.
Нешта злое ў гіпакампе трымаю -
Drei, zwei, eins -
Безумоўна прыляціць бумеранг.
У пэўны момант прыляціць бумеранг.
Бумерангам мяне шчыра павітае-
Оо! -
Дэдлайн.
| Артист | Петля Пристрастия | 
|---|---|
| Дата выпуска | 25 Октябрь 2024 | 
| Язык | Белорусский | 
| Рейтинг | 0 (оценок: 0) | 
Релизы
| Релиз | |||
|---|---|---|---|
![]()  | Суперпазіцыя 25 Октябрь 2024 Слушать:  | 0 | 0 | 
