Чаканне Адлігі

Green Meadow - Чаканне Адлігі (Песня) 2022

Дом, мой дом,
такі чужы,
быццам бы ён
як і я
не такі і жывы,
шэптам зноў
вызнаюся сабе…


Сон, мой сон,
які штораз
нібы праклён,
у якім шукаю
дарогу дадому,
хоць я
нікуды і не збег…


Звон, мой звон,
гук яго пачуць наўздагон
так жахліва,
бо кожны выбар і крок
ёсць уласным
(і безумоўным)
правам на шчасце,


якое не ведае межаў!


Колькі людзей
па кішэнях
шукалі ключы,


каб схавацца ў пакінутых вежах,
над якімі стракочуць дажджы.


Феерверкі ў неба,
і дзе б ты не быў,
я дасылаю лісты,
валацугай па поўначы
Менску блукаю
там, дзе навокал крыжы...
Горад пусцее,
крыху вар'яцею,
я застаюся адзін
(даруй мне падлікі),
толькі б не змерзнуць
да смерці
ў чаканні адлігі,
у чаканні адлігі...


Горад пусцее,
птушак усё меней,
я застаюся адзін,
застаюся адзін...

АртистGreen Meadow
Дата выпуска4 Апрель 2022
ЯзыкБелорусский
Рейтинг0 (оценок: 0)

Релизы

Релиз
Green Meadow - Птушкі Ляцяць у Вырай (Мини-альбом) 2022Птушкі Ляцяць у Вырай
4 Апрель 2022
Слушать:
00

Добавить отзыв