ЯМы Русская версия
Воля Дух Мары
Воля Дух Мары
Воля Дух Мары
Свабода
Усё ніжэй і ніжэй
Кранаюся новага дна
Надзея адна
Сысці ад гэтага сна
Ашуканы і выжыў
У тунэль без святла ў абодвух канцах
Я тут не адзін
I кожны ідзе да канца
Адны ідуць па галавах
Плююць на ўсіх. смяюцца над кармай
Іншыя церпяць, п’юць дурман
Жывуць як ёсць і копяць траўмы
Хочуць стварыць на касцях новы Рым
Нашы мары утопіць у момант чумы
Вечны бег
На месцы бег
Вечны
Чорны снег
Хворай зімы
Хто з іх?
Каму гэта патрэбна
Ён будзе стаяць на сваім да канца
Яму трэба кроў
Спускае жыцце пад сябе
З’яднацца і выжыць
Прыкметы святла ў розных канцах
Мы тут не аднi
У ланцугу стаiм да канца
Адны ідуць па галавах
Плююць на ўсіх. смяюцца над кармай
Іншыя церпяць, п’юць дурман
Жывуць як ёсць і копяць траўмы
Мы копім траўмы
Мы копім траўмы
Мы, мы, мы копім траўмы
Не чакалі такога канца…
Эвалюцыя!
Памятуйце хто вы i рухайцесь далей