Аддало

tochka K - Аддало (Песня) 2023

Як ішлі да тога дзеда і не дайшлі – забыліся,
як давалі каню рады і не далі.
Ці знайшлі старыя вілы з доўгім сухім чараном,
ці спарадкавалі сена, ці яно не згніло,
ці абкошана ля хаты, ці зарасло…


Блізенька, роўненька да Бога доўгага,
ціхенька, мякенька да Бога зорнага,
цёпленька, тоненька до Бога доўгага,
слабенька, хіленька да Бога зорнага.


Як шчапалі на лучыну тонкую з хвойкі палена зімой,
як збіваліся ля печы – грэліся, шмат загадалі чаго.
З-пад каня капалі бульбу – дробную насенку, велькую,
буртавалі свае скарбы восені,
снедалі на ганку батон з малаком


Цёпленька, тоненька да Бога доўгага,
слабенька, хіленька да Бога зорнага,
блізенька, роўненька да Бога соннага,
ціхенька, мякенька да Бога зорнага.

Артистtochka K
Дата выпуска15 Декабрь 2023
ЯзыкБелорусский
Рейтинг0 (оценок: 0)

Релизы

Релиз
tochka K - 1ok (Альбом) 20231ok
15 Декабрь 2023
Слушать:
00

Добавить отзыв